Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Служба "адно акно"

Служба "адно акно"

Служба "адно акно" Клецкага раённага выканаўчага камітэта размешчана ў адміністрацыйным будынку райвыканкама па адрасе: г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10, кабінет 109 (1 паверх).
Рэжым работы службы:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
серада з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00),
другая і чацвёртая пятніца месяца з 9.00 да 13.00 (без перапынку)
Тэлефоны для кансультацый: 66986, 50864

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар тэлефона для аказання кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур – 142.

Патэлефанаваўшы па нумары 142, вы зможаце атрымаць кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур:
- аб назве адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўным органам;
- аб пераліках дакументаў і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аб памерах платы, якая ўносіцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама рэквізітах банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы;
- аб часе прыёму, месцазнаходжанні, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, імя, імя па бацьку, пасадзе работніка (работнікаў) дзяржаўнага органа, структурнага падраздзялення, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб правах і абавязках грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.