Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Эканоміка / Энергазберажэнне

Энергазберажэнне

Арганізацыямі раёна працягваецца тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыя вытворчасцей, укараненне энерга - і рэсурсазберагальных тэхналогій, рэалізуюцца мерапрыемствы па зніжэнні энерга - і матэрыялаёмістасці вытворчасці, змяншэнні адходаў, страт сыравіны і матэрыялаў.

Насельніцтву ў неабходных аб'ёмах адпускаецца электраэнергія, газ, мясцовыя віды паліва, забяспечана бесперабойнае забеспячэнне ўсіх спажыўцоў энергарэсурсамі.

Паказчык па энергазберажэнні за студзень – снежань 2017 г. па раёне склаў мінус 5,7% пры ўстаноўленым паказчыку на 2017 г. мінус 3,9%.

Арганізацыямі ў выніку рэалізацыі энергазберагальных мерапрыемстваў за 2017 год атрымана эканомія ў памеры 1427,86 тоны ўмоўнага паліва (далей – т.у.т.).

Сумарнае спажыванне раёнам паліўна-энергетычных рэсурсаў за 2017 год з улікам насельніцтва склала 25262 т.у.т.

Усяго раёнам за справаздачны перыяд спажыта 17810 т.у.т. кацельна-пячнога паліва (або на 1231 т.у.т. больш 2016 г.), 32737 тыс. кВт/ч электраэнергіі (або на 3089 тыс. кВт/г больш 2016 г.) і 46897 Гкал цеплавой энергіі (або на 3306 Гкал менш 2016 г.).

Па асноўных энергаспажывецкіх арганізацыях паказчык склаў: ААТ «Гамма вкуса» - мінус 8,9%; ААТ «Клецкі мехзавод» - мінус 15,2%; Клецкае райпо – мінус 5,3%; КУП «Клецкая ЖКГ» - мінус 11,7%, ДП «Племянны завод Чырвоная Зорка» - мінус 6,8%, ААТ «Клецкі камбікормавы завод» - мінус 6,9%, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама - мінус 7,3%, ААТ «Кухчыцы» - мінус 6,9%.

З улікам насельніцтва доля спажывання мясцовых відаў паліва ў агульным аб'ёме кацельна-пячнога паліва па раёне за 2017 год склала 48,5%, пры заданні на год 50,0%. Спажыванне МВТ з улікам насельніцтва за 12 месяцаў 2017 года па раёне павялічана на 780 т.у.т.

У выніку рэалізацыі ў 2017 годзе арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па эканоміі светлых нафтапрадуктаў паказчык па зніжэнні спажывання СНП склаў 5,01%, пры заданні на 2017 г. - 5,0%.