Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Службы і структурныя падраздзяленні / Клецкі раён газазабеспячэння

Клецкі раён газазабеспячэння

Нашы рэквізіты:
Клецкі раён газазабеспячэння філіяла ПУ «Стаўбцыгаз» УП «Мінскаблгаз»
222531 г.Клецк, вул. Перамогі, 147
E-mail: info@kleck.mog.net
Начальнік: Пальчык Аляксандр Уладзіміравіч

Звесткі аб задачах і функцыях:          
* газіфікацыя раёна;
* забеспячэнне надзейнага і якаснага газазабеспячэння спажыўцоў;
* забеспячэнне своечасовага і поўнага збору грашовых сродкаў за пастаўлены спажыўцам газ;
* забеспячэнне надзейнай і безаварыйнай работы замацаванага абсталявання,  збудаванняў і прылад;
* стварэнне бяспечных умоў працы для работнікаў.

Клецкі ўчастак па газіфікацыі ўтвараны ў 1962 годзе і падпарадкоўваўся Нясвіжскай эксплуатацыйна-мантажнай канторы прыроднага і звадкаванага газу. Газіфікацыя раёна ажыццяўлялася ўжо з 1962 года.

У 1964 годзе ў г. Клецк было газіфікавана 140 кватэр і камунальна-бытавых спажыўцоў. З 1972 года газіфікацыі раёна стала надавацца вялікая ўвага, тэмпы газіфікацыі асабліва ўзраслі ў сельскай мясцовасці. У гэтым жа годзе быў газіфікаваны першы жылы 18-кватэрны дом па вуліцы Суворава ад групавой ёмістнай устаноўкі. У 1973 годзе ў Клецкім раёне ў в. Заастравечча газіфікаваны 5 жылых васьмі кватэрных дамоў і 3 шаснаццаці кватэрных домы.
Першы аўтамабіль па дастаўцы балонаў ГАЗ-51 тыпу "клетка" на 32 балоны быў атрыманы ў 1972 годзе. Дастаўка балонаў ажыццяўлялася са склада Нясвіжскай канторы.

Загадам №1 ад 31 ліпеня 1975 года Мінскага абласнога вытворчага аб'яднання газавай гаспадаркі Стаўбцоўская МЭК ператворана ў Стаўбцоўскае міжраённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі. У складзе кіравання быў створаны Клецкі цэх звадкаванага газу.

Са студзеня 2004 года Клецкі цэх звадкаванага і прыроднага газу - Клецкае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі "Клецкрайгаз".  

З верасня 2015 г. -  Клецкі раён газазабеспячэння ф-ла ПУ "Стаўбцыгаз".