Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Галоўная / Рэгіён / Геаграфія

Геаграфія
























КЛЕЦКІ РАЁН, на Пд-З Мінскай вобласці. Плошча 974 кв. км. Асноўнае насельніцтва - беларусы (93,6 %), жывуць таксама рускія (3,5%), палякі (1,5 %), украінцы (0,8 %), татары (0,2 %) і інш. (0,4 %).

Цэнтр раёна – г. Клецк. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Асіповічы – Баранавічы, аўтадарогі Слуцк – Брэст, Нясвіж – Лунінец.
Цэнтральная частка раёна занята Клецкай раўнінай, паўночная – Капыльскай градой, паўднёвая – у межах Прыпяцкага Палесся. Пераважаюць вышыні 150 – 180 м, максімальная 232 м (да З ад. в. Ліскава).
Карысныя выкапні: торф, гліны, будаўнічыя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня -6,3 °C, ліпеня 17,8 °С. Выпадае 626 мм ападкаў у год. Вегетацыйны перыяд 192 сут. Рака Лань з прытокамі Нача, Цапра. На мяжы з Капыльскім раёнам р. Морач і Краснаслабадскае вадасховішча, на поўдні вадасховішча Лактышы.
Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і інш. Лес (25% тэрыторыі) пераважна хваёвы і бярозавы.
Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння – парк Радзівілімонты, дубы чарэшчатыя (Галынкаўскае і Навінкаўскае лясніцтва), помнік прыроды мясцовага значэння – дубовыя алеі сядзібы Чарноцкіх.