Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Улада / Райвыканкам

Райвыканкам

Клецкі раённы выканаўчы камітэт
222531, Мінская вобл., г. Клецк, пл. Маякоўскага, д. 10

Тэлефон прыёмнай: 8 (01793) 50-4-87, факс 8 (01793) 50-6-39
Электронны адрас Клецкага райвыканкама: isp@kletsk.gov.by
Электронны адрас для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: ookletsk@kletsk.gov.by

Рэжым работы Клецкага райвыканкама:
Штодня з 8.00 да 17.00
Перапынак на абед: з 13.00 да 14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Вышэйстаячы дзяржаўны орган:

МІНСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Юрыдычны адрас: 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, 4
Рэжым работы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ КЛЕЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

Клецкі раённы выканаўчы камітэт з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі Клецкага раёна і дзейнічае на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншых актаў заканадаўства.

Клецкі раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва эканомікай, рыначнымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, будаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны і інфармавання насельніцтва.

Работа Клецкага райвыканкама вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, дабрачыннымі арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі, навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, праваахоўнымі органамі.

Год пабудовы сучаснага будынка Клецкага раённага выканаўчага камітэта - 1972.

Старшыні райвыканкама
1945 Бураноўскі Мікалай Гаўрылавіч
1945-1948 Красько Пётр Гаўрылавіч
1948-1950 Кавалёў Навум Гаўрылавіч
1950-1960 Зяновіч Пётр Рыгоравіч
1960-1963 Дубоўскі Канстанцін Мікалаевіч
1966-1970 Валністы Яўген Гаўрылавіч
1970-1973 Бараўнёў Васіль Ульянавіч
1973-1975 Анісімаў Антон Антонавіч
1975-1979 Кавалькоў Віктар Міхайлавіч
1979-1983 Траян Георгій Іванавіч
1983-1987 Бурак Мікалай Юльянавіч
1987-1998 Рубанік Анатоль Мікалаевіч
1998-2003 Кішко Васіль Феліксавіч
2003-2012 Бойка Анатоль Сцяпанавіч
2012-2018 Салавей Генадзь Міхайлавіч
2018-цяперашні час Ломскі Аляксандр Зіноўевіч