Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 ліпеня 2019

Беларусь арганізуе для дзяцей з Польшчы і Японіі адпачынак і аздараўленне ў цэнтры "Зубраня"

Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" для 37 дзяцей з Польшчы і 36 - з Японіі. Для гэтага з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца грашовыя сродкі ў памеры больш як Br168,4 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Запрашэнне дзяцей з замежных краін садзейнічае далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі.

Адпачынак у нашай краіне дзяцей з Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012 года. Для аздараўлення ў Беларусь прыязджаюць юныя жыхары тых раёнаў Японіі, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў у 2011 годзе. Дзеці з Польшчы ўпершыню летам бягучага года запрашаюцца на адпачынак і аздараўленне, арганізаваныя беларускім бокам.

Замежныя госці змогуць скарыстацца санаторна-аздараўленчымі паслугамі на базе лагера "Зубраня", наведаць экскурсійныя, культурныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI