Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

29 сакавіка 2019
29 сакавіка на Клетчыне адбыўся абласны семінар па пытаннях рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 " Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Удзельнікі семінара наведалі ДУА "Клецкая сярэдняя школа №1", дзе азнаёміліся з арганізацыяй працэсу навучання дзяцей асновам бяспекі. Сістэму навучання насельніцтва правілам бяспечных паводзін гасцям раёна прадэманстравалі ў рамках грамадска-масавага мерапрыемства ў аграгарадку Кухчыцы. Праца, якая праводзіцца з непрацаздольнымі грамадзянамі па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці, была паказана на базе аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ «Клецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». У Клецкім філіяле ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" спецыялісты прадпрыемства падзяліліся з удзельнікамі семінара вопытам у арганізацыі дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоў працы. Працу па прафілактыцы захворванняў, а таксама смерці ад розных відаў знешняга ўздзеяння паказалі ў УАЗ "Клецкая ЦРБ". Найбольш актуальныя пытанні па тэме семінара былі разгледжаны на пленарным пасяджэнні.
28 сакавіка 2019

3 красавіка 2019 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія начальніка Салігорскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г.Мінску Доўнара Сяргея Уладзіміравіча з жыхарамі г.Клецка і Клецкага раёна на прадмет наяўных у рэгіёне парушэнняў у сферы прадпрымальніцтва і падаткаабкладання, некампетэнтнасці і бюракратызму з боку чыноўнікаў, карупцыйных праяў і іншых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў фінансавых расследаванняў.

Для ўдзелу ў прамой тэлефоннай лініі неабходна 03.04.2019 патэлефанаваць па тэлефоне +375 1793 56 0 27 з 14.00 да 15.00 і задаць хвалюючыя пытанні.


27 сакавіка 2019

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму застаецца актуальнай. З пачатку 2019 года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 5 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 6 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

У бягучым годзе на тэрыторыі Клецкага раёна зарэгістравана 2 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, адзін з іх – непаўналетні.
У мэтах своечасовага рэагавання на становішча, якое складваецца ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, папярэджання і зніжэння цяжару наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, падчас вясновых школьных канікул і першага вучэбнага тыдня з 27 сакавіка па 5 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!». 

26 сакавіка 2019
У Клецкім раёне стартаваў новы сацыякультурны праект "Вялікія справы для малой радзімы", прысвечаны Году малой радзімы. Ён будзе складацца з серыі выстаў, прысвечаных людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у навуку, культуру, вытворчасць, спорт, грамадскае жыццё і ў цэлым у гісторыю Клецкага краю.

Сімвалічна, што такі праект быў пачаты ў раённым выканаўчым камітэце з выставы, прысвечанай вядомаму на Клетчыне чалавеку, - Вячаславу Іосіфавічу Алешку, які кіраваў раёнам у перыяд з 1973 па 1983 год.

Гасцей мерапрыемства вітаў намеснік старшыні райвыканкама Карловіч Юрый Пятровіч. Ён адзначыў, што «...некалькі пакаленняў памятаюць імя Вячаслава Іосіфавіча не толькі як кіраўніка раёна, але і як ідэйнага натхняльніка, арганізатара многіх знакавых падзей таго часу".
22 сакавіка 2019
21 сакавіка старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ладыга сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна. На сустрэчы прысутнічалі святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, Хрысціян веры Евангельскай, Рымска-каталіцкай царквы. У рамках адкрытага дыялогу абмяркоўваліся пытанні духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення, аказання падтрымкі людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі перспектывы далейшага плённага і эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж выканаўчай уладай і кіраўніцтвам рэлігійных арганізацый. 
22 сакавіка 2019
У знакавы для кожнага беларуса дзень – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – лепшым прадстаўнікам моладзі Клетчыны ўручылі пашпарты. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю прыняцця асноўнага закона краіны, адбылося 15 сакавіка ў Цэнтры дзіцячай творчасці. У акцыі прынялі ўдзел 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты, выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, прадметных алімпіяд, пераможцы спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, а таксама прадстаўнікі працоўнай моладзі. У рамках мерапрыемства таксама адбылася вялікая размова ў фармаце "адкрытага дыялогу" моладзі са старшынёй Клецкага райвыканкама Анатолем Ладыга. Маладыя людзі ўносілі свае прапановы па паляпшэнню культурна-дасугавай і турыстычнай інфраструктуры горада і раёна, добраўпарадкаванні гарадскіх тэрыторый. У галасаванні перамог праект будаўніцтва пляцоўкі для гульні ў пейнтбол.

27 лютага 2019
27 лютага, Клецк /Уласн.інф./. Кожную суботу аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам і раённымі выканкамамі праводзяцца прамыя тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00. 2 сакавіка 2019 года: Юрый Пятровіч Карловіч, намеснік старшыні райвыканкама, па тэлефоне 56-0-27.
26 лютага 2019
26 лютага, Клецк /Уласн.інф./. 43 навучэнцаў 6-8 класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці сталі пераможцамі інтэрнэт-алімпіяды па вучэбным прадмеце "Замежная мова". У ліку 862 школьнікаў былі і прадстаўнікі Клецкага раёна. Пяць нашых юных землякоў заваявалі ўзнагароды ў...
4 лютага 2019

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь нагадвае, што у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 255 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ўласнiкі (карыстальнiкі) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкі, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці, да 2 лютага 2019 года абавязаны падпiсаць новыя ахоўныя абавязацельствы!

У гэтых мэтах неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцу знаходжання гiсторыка-культурныя каштоўнасці.

Ахоўнае абавязацельства па форме, устаноўленай пастановай Міністэрства культуры ад 28 снежня 2016 г. № 90, запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамi, якiя ўпаўнаважаны мясцовымi выканаўчымii распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, i рэгiструецца гэтымi мясцовымi выканаўчымii распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

22 студзеня 2019
22 студзеня, Клецк /Уласн.інф./. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У...