Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

17 студзеня 2020
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя...
15 студзеня 2020
22 студзеня 2020 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія са старшынёй Клецкага раённага выканаўчага камітэта Ладыга Анатолем Міхайлавічам. Па нумары 56 0 27 жыхары раёна могуць задаць хвалюючыя іх пытанні з 12.00 да 13.00 гадзін.
14 студзеня 2020
13 студзеня на базе Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў адкрыты раённы цэнтр бяспекі. 

Прафілактыка гібелі і траўматызму дзяцей ад пажараў з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Непрадбачаныя сітуацыі могуць адбыцца з любым чалавекам. Само жыццё паказвае, наколькі веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці неабходныя. 

У мэтах прапаганды такіх ведаў і адпрацоўкі навыкаў 13 студзеня ў Клецку адкрыўся Цэнтр бяспекі. Аб'ект створаны для павышэння ўзроўню культуры бяспекі грамадзян, якія пражываюць на Клеччыне. Ён абсталяваны сучасным навучальным абсталяваннем, якое дапамагае на практыцы адпрацоўваць навыкі паводзінаў у экстрэмальнай сітуацыі. 
9 студзеня 2020
Прадстаўнікі Клецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" і раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" пабывалі ў гасцях у маленькіх пацыентаў дзіцячага і інфекцыйнага аддзяленняў Клецкай ЦРБ. Валанцёры перадалі дзецям прысмакі і цацкі, якія былі сабраныя гараджанамі і мясцовымі...
9 студзеня 2020
11 студзеня 2020 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія з першым намеснікам старшыні райвыканкама - начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Галубовічам Мікалаем Міхайлавічам . Па нумары 56 0 27 жыхары раёна могуць задаць хвалюючыя іх пытанні з 9.00 да...
31 снежня 2019
Паважаныя кляччане!  Няхай Новы 2020 год стане для вас годам новых поспехаў і творчых здзяйсненняў. Няхай ён будзе шчодрым на радасць, дабро і поспех, няхай прынясе мір і дабрабыт у вашы дамы, аптымізм і ўпэўненасць у вашыя сэрцы, спакой і згоду ў вашы сем'і. Хай імкненне...
27 снежня 2019
Залатое вяселле – гэта не проста юбілей шлюбнай пары, які трэба адзначыць ўрачыста. Гэта важная і знамянальная падзея ў сям'і, памяць аб якой павінна захавацца на доўгія гады.

З кожным годам людзей, якія жадаюць урачыста адзначыць рэгістрацыю, становіцца больш, чым раней, гэта пацвярджае статыстыка. Праз столькі гадоў сумеснага жыцця, можна сабе дазволіць важнае хвалюючае свята – рэгістрацыю залатога вяселля ў ЗАГСе, з прысутнасцю гасцей, сваякоў, якія парадуюцца за пару. У прысутнасці родных і блізкіх так будзе прыемна пары адчуць сябе зноў маладымі і прыгожымі, што больш ўмацуе юбілейны саюз.
26 снежня 2019
У гімназіі горада Клецка першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Іванавіч Шык правёў інфармацыйна-адукацыйную гадзіну "Школа актыўнага грамадзяніна". 

Сталічны госць правёў для старшакласнікаў навучальнай установы гульню па гісторыі нашай краіны. Гімназісты называлі імёны вядомых беларускіх палітычных дзеячаў, пісьменнікаў, музыкантаў.
23 снежня 2019
Ураджэнка аграгарадка Лазавічы Дзіяна Давыдчык стала абсалютнай пераможцай раённага адборачнага тура нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2020". Фіналісткамі сталі яшчэ тры канкурсанткі-Таццяна Гаршкова (Клецкі РЦК), Вікторыя Богнат (Арэшніцкі ВПК), Наталля Толкач (Гімназія г. Клецка) і Ала Лінчук (Клецкае райпо). Усяго за права выступіць на абласным этапе супернічалі Чароўныя дзяўчыны, якія прадстаўлялі 21 мясцовы калектыў. Больш за ўсё удзельніц на праект дэлегавала упраўленне адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.  
23 снежня 2019
Шэсць каманд знаўцаў, якія пастаянна выступаюць у чэмпіянаце горада Клецка па "Што? Дзе? Калі?", 20 снежня паўдзельнічалі ў вялікім Калядным турніры ў фармаце квіз. Святочная пазазаліковая сустрэча інтэлектуалаў была арганізавана раённым камітэтам РК ГА "БРСМ" сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага райвыканкама.