Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

20 снежня 2019
Чатыры каманды змагаліся за перамогу ў штогадовых раённых спаборніцтвах па валейболе сярод маладзёжных каманд. 

На пляцоўцы Клецкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя сёння сустрэліся спартсмены СПЛ, гарадскі СШ №3, Клецкага РАУС, а таксама ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама.

Турнір у такім фармаце ўжо не першы год праходзіць па ініцыятыве Клецкага раённага камітэта ГА "БРСМ". Кожны раз спаборніцтвы дораць іх удзельнікам і балельшчыкам відовішчныя і эмацыйныя гульні.
18 снежня 2019
Удзельнікі галіновага праекта ўпэўнена прайшлі найскладанейшыя выпрабаванні і годна прапанавалі калектывы сваіх школ і дашкольных устаноў. Пры вызначэнні пераможцаў у васьмі намінацыях перад журы стаяў няпросты выбар. Пераможцы раённага этапу:
11 снежня 2019
Клецк сабраў 42 юных дзюдаіста з Баранавіцкага, Нясвіжскага і нашага раёнаў. Выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 2007-2008 гадоў нараджэння разыгралі медалі адкрытага першынства Клецкай ДЮСШ у 8 вагавых катэгорыях.

Мясцовую школу дзюдо прадстаўлялі атлеты Клецкай ДЮСШ і яе філіяла ў пасёлку Азярэчча.
9 снежня 2019
Маладых хлопцаў і дзяўчат, якія ў гэтым годзе пачалі сваю працоўную дзейнасць на Клеччыне, сабралі 6 снежня на раённым злёце маладых спецыялістаў. Сустрэча прайшла ў добрай, сяброўскай атмасферы і дала моладзі магчымасць пазнаёміцца з раёнам, адзін з адным, а таксама адпачыць і атрымаць масу станоўчых эмоцый. Каб удзельнікі злёту змаглі трохі разняволіцца і пазнаёміцца, для іх падрыхтавалі цікавыя трэнінгі "Давайце знаёміцца" і "Радыус жаданняў", інтэрактыўныя конкурсы і віктарыны, музычныя падарункі ў выкананні таленавітых артыстаў раёна. Пасля такога актыўнага пралогу мерапрыемства працягнулася праглядам відэафільма аб Клецкім раёне. У пачатку ўрачыстай часткі сустрэчы прысутных у зале павітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ладыга. Лепшым маладым спецыялістам, якія актыўна праявілі сябе на першых працоўных месцах, Анатоль Міхайлавіч уручыў граматы і падарункі. У рамках злёту юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу з кіраўніцтвам раёна. Свае пытанні яны маглі задаць старшыні раённага выканкама Анатолю Ладыга, а таксама прысутнаму на мерапрыемстве намесніку старшыні Генадзю Буйвіла. У адкрытым дыялогу былі не толькі пытанні, якія хвалююць сёння моладзь, але і прапановы, ідэі па паляпшэнні інфраструктуры нашага горада і раёна. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі злёту для моладзі быў праведзены гістарычны медыя-квэст, за перамогу ў якім быў прадугледжаны каштоўны падарунак. Прысутным таксама была прапанавана дэгустацыя прадукцыі вядучых прадпрыемстваў Клеччыны – УП «Клецкі вытворча-харчовы завод», Клецкага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», УП «Клецкі каапзаготпром» і ААТ «Клецкі камбікормавы завод». Вечар працягнуўся інтэрактыўнай танцавальна-забаўляльнай праграмай.
9 снежня 2019
5 снежня абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праведзена ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню валанцёра. На мерапрыемстве ўзнагароджаны лепшыя валанцёры вобласці. ДУ «Клецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» стаў пераможцам абласнога конкурсу «Лепшы сацыяльны партнёр», а валанцёрскі атрад "Падтрымка" Клецкай раённай арганізацыі БТЧК узнагароджаны ў намінацыі "Лепшая ініцыятыва".
6 снежня 2019
7 снежня 2019 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія з кіраўніком справамі Клецкага раённага выканаўчага камітэта Сёмухай Васілём Васільевічам. Па нумары 56 0 27 жыхары раёна могуць задаць хвалюючыя іх пытанні з 9.00 да 12.00 гадзін.
5 снежня 2019
З 2015 года ў Беларусі дзейнічае мера доўгатэрміновай падтрымкі – сямейны капітал. Права на яго прызначэнне і аднаразовую выплату дае нараджэнне ў сям'і трэцяга і наступнага дзіцяці.

Нагадаем, што праграма сямейнага капіталу была разлічана на 5 гадоў, яе дзеянне заканчваецца 31 снежня 2019 года. Аднак, выдатная навіна для бацькоў – у верасні бягучага года ўрад краіны прыняў рашэнне аб прадаўжэнні праграмы на 2020 – 2024 гады. Цяпер шматдзетныя бацькі пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга і наступных дзяцей змогуць разлічваць на атрыманне 22,5 тысячы рублёў. І гэта не адзінае станоўчае новаўвядзенне. Некаторыя з іх датычацца і тых сем'яў, якім ужо прызначылі сямейны капітал.
2 снежня 2019
Новы год – адзін з самых любімых святаў у дзяцей і дарослых. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць пра бяспеку. Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаны пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі, выратавальнікі нагадаюць і раскажуць аб правілах у акцыі «Бяспечны Новы год!». 

На першым з іх – з 2 па 6 снежня – работнікі МНС наведаюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дома ветэранаў і інвалідаў, дзе пагавораць з людзьмі сталага ўзросту, а таксама санаторыі, дзе адпачывае дадзеная катэгорыя грамадзян. Другі этап акцыі запланаваны на перыяд з 9 па 17 снежня. Мэтавай аўдыторыяй стануць навучэнцы школ, дамоў-інтэрнатаў, а таксама сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На трэцім этапе – з 18 па 24 лістапада – у месцах продажу піратэхнічных вырабаў з'явяцца Пажарны Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы, якія нагадаюць пакупнікам хлапушак, феерверкаў і петард пра магчымыя наступствы падобных «забаў». На гэтым жа этапе дэсант бяспекі «прызямліцца» на лядовыя каткі і арэны. Чацвёрты, фінальны этап, стане традыцыйна самым масавым і пройдзе з 26 па 31 снежня. Лакацыяй стануць месцы масавага знаходжання людзей Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна! 
28 лістапада 2019
Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра прайшло 27 лістапада ў Мінску. На мерапрыемстве ўшаноўвалі лепшыя студэнцкія атрады Міншчыны і прымаючыя іх арганізацыі. Прадстаўнікі Клецкага раёна былі прызнаны лепшымі ў некалькіх конкурсах. Так, тэрытарыяльны штаб...
26 лістапада 2019
23 лістапада 2019 года ў Палацы культуры "Мінскага трактарнага завода" танцавальны калектыў "Імправізацыя" Клецкага цэнтра дзіцячай творчасці прыняў удзел у XIII рэспубліканскім конкурсе танцавальнага мастацтва "DANCE POWER" у чатырох узроставых катэгорыях.

Па выніку ўдзелу ў конкурсе калектыў удастоены чатырох дыпломаў: дыпломам I ступені ўзнагароджаны ўдзельнікі ва ўзроставай катэгорыі 6-8 гадоў у намінацыі «Народны танец» за нумар «Земляничка», ва ўзроставай катэгорыі 16 гадоў і старэй – у намінацы « сучасная харэаграфія» за нумар «Неравнодушие».