Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

11 кастрычніка 2019
12 кастрычніка 2019 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Карловічам Юрыям Пятровічам. Па нумары 56 0 27 жыхары раёна могуць задаць хвалюючыя іх пытанні з 9.00 да 12.00 гадзін.
10 кастрычніка 2019
9 кастрычніка на базе ДУА «Клецкая сярэдняя школа № 1» адбыўся семінар абласнога рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій «Нёман» па тэме «Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі як інструмент фарміравання іншамоўных камунікацыйных кампетэнцый», у якім прынялі ўдзел...
7 кастрычніка 2019
Для кожнага з нас мама - самы галоўны чалавек у жыцці. Яна-пачатак жыцця, крыніца любові, наш анёл-захавальнік на зямлі. Ёй мы нястомна гаворым словы ўдзячнасці за клопат, пяшчоту і ласку. Асаблівую ўвагу мамам мы ўдзяляем напярэдадні цудоўнага свята – Дня маці. Гэтае свята - своеасаблівы дзень падзякі тым, хто насіў дзіця пад сэрцам, - даніна павагі ўсім маці нашай краіны. У Клецкім раёне цэлы тыдзень будуць праводзіцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя маці. Азнаёміцца з праграмай можна тут: http://www.kleck.by/?p=44508
4 кастрычніка 2019
5 кастрычніка 2019 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія са старшынёй Клецкага раённага Савета дэпутатаў Чакун Святланай Уладзіміраўнай. Па нумары 56 0 27 жыхары раёна могуць задаць хвалюючыя іх пытанні з 9.00 да 12.00 гадзін.
4 кастрычніка 2019
( продаж невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці за 1 базавую велічыню ) 25 кастрычніка 2019 г. у 11.00 гадзін адбудзецца аўкцыён з усталяваннем цаны продажу ў памеры 1 базавай велічыні будынка школы, агульнай плошчай 808,3 кв. м., размешчанага ў аграгарадку хмара,...
2 кастрычніка 2019
1 кастрычніка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося ўрачыстае адкрыццё STEM-цэнтра. Удзельнікамі ўрачыстага адкрыцця, акрамя педагогаў і вучняў, сталі госці: старшыня праўлення Асацыяцыі "Адукацыя для будучыні" - Гурскі Дзмітрый Анатольевіч, дырэктар Асацыяцыі-Хоміч Аляксандр Валянцінавіч, кіраўнік праектаў Асацыяцыі-Злобіна Варвара Міхайлаўна, дырэктар ТАА "Vizor Games" - Бруй Сяргей Уладзіміравіч, спецыяліст па праектах карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ТАА "Vizor Games" Вольга Аркадзьеўна Міхед. Фінансавую дапамогу ў арганізацыі і адкрыцці STEM-цэнтра аказалі прадстаўнікі ТАА "Vizor Games". 

Гэты дзень быў сапраўдным святам для вучняў школы, яны сталі шчаслівымі ўладальнікамі не толькі стандартных складнікаў STEM-цэнтра, але і атрымалі ў падарунак 3D-прынтар, графічныя планшэты, праграмуемыя мікрасхемы. Усё гэта дапаможа дзецям у засваенні новых вяршыняў у галіне робататэхнікі і праграмавання. Акрамя таго, вялікай радасцю для дзяцей стала магчымасць пагутарыць з людзьмі з галіны IT. Вучні школы прадставілі гасцям міні-праекты па робататэхніцы і Scratch-праграмаванні. Сустрэча скончылася прыемнай гутаркай за круглым сталом аб стратэгіі развіцця STEM-цэнтра.
1 кастрычніка 2019
Першы этап рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!» завяршыўся пазнавальна-забаўляльным мерапрыемствам «Кірмаш бяспекі» для розных катэгорый насельніцтва аграгарадка Заастравечча. Падзея гэта прымеркаваная да Дня пажылых людзей, які штогод адзначаецца 1 кастрычніка. 

Работнікі Клецкага РАНС, Заастравецкага сельскага дома культуры і бібліятэкі арганізавалі для жыхароў сапраўднае свята, на якім быў арганізаваны паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, праца тэматычных пляцовак, правядзенне конкурсаў, віктарын і гутарак на тэму бяспекі.

Аб становішчы з пажарамі на тэрыторыі раёна, што складваецца, аб акцыі, яе мэтах і задачах распавяла інспектар Клецкага РАНС Ілона Бурдзейка. На тэматычных пляцоўках жанчыны-гаспадыні ўспаміналі аб правілах, якія трэба выконваць на кухні, а мужчыны – аб парадку эксплуатацыі і ўстаноўцы электрапрыбораў.
30 верасня 2019
28 верасня штогадовы лёгкаатлетычны фестываль "Клецкія забегі" сабраў на цэнтральнай плошчы горада больш за 200 чалавек. Удзельнікі пазмагаліся за медалі на дыстанцыях 60м ( 4-6 гадоў), 400м (7-8, 9-10 гадоў), 1км (11-12, 13-14 гадоў) і 2км (18-35 гадоў, 36 гадоў і старэй). Яшчэ адзін камплект...
20 верасня 2019
У 1999 годзе упершыню адкрыў свае дзверы Раённы Цэнт рамёстваў, у якім існуюць розныя віды народнай творчасці. І вось на працягу 20-ці год адраджэнне традыцый, вытворчасць вырабаў, распрацоўка новых тэхналогій належыць майстрам Цэнтра. Кожны год яны праслаўляюць Клецкі край на пляцоўках абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў-конкурсаў, прадстаўляючы вырабы народных промыслаў: саломапляценне, лозапляценне, вышыўка,разьба па дрэву,выяўленчае мастацтва,вышыўка стужкамі.
12 верасня 2019
У мінулыя выхадныя Слуцк прымаў майстроў народнай творчасці на маштабным абласным свяце рамёстваў "Слуцкія паясы". Тут прадстаўнікі Міншчыны паказвалі свае лепшыя творы традыцыйнай народнай творчасці і рамесніцтва. Наш раён прадстаўлялі ўдзельнікі гурткоў і...