Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Клецкі райвыканкам
Клецкі райвыканкам
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 красавіка 2019

«Бяспека дзяцей – адказнасць дарослых»

18 красавіка на базе Клецкага цэнтра дзіцячай творчасці адбыўся XII абласны бацькоўскі сход. Адкрыў яго начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама Анатоль Мікалаевіч Клімовіч. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта Буйвіла Генадзь Мікалаевіч. Ён адзначыў значнасць мерапрыемства і нацэліў бацькоў на адкрыты дыялог. На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты, якія асвятлялі розныя аспекты ўзаемаадносін з дзецьмі: Пальчык Алена Пятроўна, педагог-псіхолаг ДУА «Клецкая сярэдняя школа №3»; псіхіятр-нарколаг УАЗ «Клецкая ЦРБ» Акулава Святлана Аляксандраўна. Аб папярэджанні і прафілактыцы гібелі і траўматызму дзяцей гаварылі прадстаўнікі медыцыны, сілавых структур: Тумарава Вольга Міхайлаўна, райпедыятр УАЗ «Клецкая ЦРБ», Адамовіч Ігар Сяргеевіч, старэйшы інспектар ДПС АДАІ Клецкага РАУС і Вашкевіч Уладзімір Міхайлавіч, начальнік Клецкага РАНС. Таксама перад бацькамі выступілі Кулакоўскі Аляксандр Уладзіміравіч, першы намеснік начальніка Клецкага РАУС, Маставая Наталля Уладзіміраўна, памочнік пракурора Клецкага раёна, Жалнярэвіч Павел Уладзіміравіч, начальнік ІСН Клецкага РАУС. Падчас мерапрыемства дэманстраваліся тэматычныя фільмы, відэаролікі, прэзентацыі, працаваў "адкрыты мікрафон", дзе бацькі змаглі задаць пытанні спецыялістам і атрымаць інфарматыўныя адказы.