Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail: isp@kletsk.gov.by
Каб даць ацэнку дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, выявіць і прадухіліць парушэнні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі, работнікі раённага аддзела па НС правялі маніторынг шэрагу аб'ектаў у Клецкім раёне.
У гэты раз ратавальнікі надалі ўвагу пытанням бяспекі ў такіх арганізацыях, як СХФ "Клецкі" ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат», магазін «Ами мебель» УП «Гандлёвы дом “Лагуна”, камбікормавы цэх ААТ «Клецкі камбікормавы завод», ППТУП «ЮльСан», ПГУП «Мастерпоставка».
Маніторынгі дадзеных аб'ектаў выявілі шэраг парушэнняў норм і правілаў пажарнай бяспекі. Кожнаму кіраўніку суб'екта гаспадарання былі накіраваныя рэкамендацыі з тэрмінам выканання выяўленых парушэнняў.
Клецкі РАНС.