Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 верасня 2019

Дыпломы "Слуцкіх паясоў" - у клецкіх майстроў.

У мінулыя выхадныя Слуцк прымаў майстроў народнай творчасці на маштабным абласным свяце рамёстваў "Слуцкія паясы". Тут прадстаўнікі Міншчыны паказвалі свае лепшыя творы традыцыйнай народнай творчасці і рамесніцтва. Наш раён прадстаўлялі ўдзельнікі гурткоў і калектываў клубных устаноў. Іх працы былі высока ацэнены журы і адзначаны дыпломамі. Дыпламантамі свята сталі Ксенія Лях і Караліна Собаль, удзельнікі гурткоў Тучанскага дома культуры, Вераніка Мішук і Дарына Гвозд (раённы цэнтр культуры). А Алена Абабурка з Мароцкага Цэнтра рамёстваў стала ўладальнікам дыплома I ступені ў намінацыі "Саламяная лялька«, Яна Касцюкевіч – юная майстрыха з Кухчыц – узнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі «Местачковая лялька». 
Асобным Дыпломам на свяце быў адзначаны рэканструяваны вясельны ўбор, створаны рукамі двух выдатных майстроў: Вольгі Пілецкай, метадыста па народных промыслах раённага цэнтра культуры і Галіны Яраш, касцюмера Клецкага РЦК.