Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 мая 2019

Дзень Дзяржаўных сімвалаў краіны

Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Ён быў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998г. У гэтым годзе свята будзе адзначацца 12 мая.
11 мая на плошчы Маякоўскага адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар гэтай знакавай для кожнага патрыёта сваёй краіны даты. Прысутных на свяце навучэнцаў, жыхароў і гасцей горада вітаў старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ладыга. Права падняць сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена лепшым вучням ўстаноў адукацыі горада - Аліне Папок і Яўгену Рудому.
Ганаровы госць мерапрыемства - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Іванаўна Ніжэвіч - ўручыла зноў ўступіўшым у шэрагі ГА «БРСМ» членскія білеты, павіншавала ўсіх з гэтай знамянальнай падзеяй у жыцці. Яна адрасавала моладзі свае віншаванні са святам, адзначыўшы, што менавіта новаму пакаленню патрыётаў-беларусаў будаваць шчаслівае будучае краіны, захоўваючы гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, паважаючы дзяржаўныя сімвалы.
У рамках свята адбылося і ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, які будзе спрыяць развіццю студатрадаўскага руху ў рэгіёне. Сваімі ўспамінамі аб працы ў студэнцкіх атрадах падзяліўся начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Анатоль Мікалаевіч Клімовіч, камсамолец, ва ўсе гады актыўны ўдзельнік студатрадаўскага руху. Ён таксама павіншаваў рабят са святам, пажадаў бадзёрасці, сілы духу і аптымізму. Ва ўрачыстай абстаноўцы Анатоль Мікалаевіч уручыў працоўную пуцёўку гасцям мерапрыемства, нашым суседзям, студэнцкаму атраду з Нясвіжскага раёна.
У гэты дзень працоўныя пуцёўкі былі ўручаны ДУА «Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» і ДУА «Клецкая сярэдняя школа №1». Уручыў пуцёўкі атрадам і павіншаваў прысутных са святам Міхаіл Сяргеевіч Кедык, старшыня прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
У завяршэнне мерапрыемства, як даніна памяці і павагі бессмяротнаму подзвігу савецкіх салдат, навучэнцы ўсклалі кветкі да мемарыяла воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства завяршылася выдатнай песняй пра любоў да Радзімы, да нашай роднай Беларусі.