1 кастрычніка 2019
«Кірмаш бяспекі»
Першы этап рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!» завяршыўся пазнавальна-забаўляльным мерапрыемствам «Кірмаш бяспекі» для розных катэгорый насельніцтва аграгарадка Заастравечча. Падзея гэта прымеркаваная да Дня пажылых людзей, які штогод адзначаецца 1 кастрычніка.
Работнікі Клецкага РАНС, Заастравецкага сельскага дома культуры і бібліятэкі арганізавалі для жыхароў сапраўднае свята, на якім быў арганізаваны паказ пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, праца тэматычных пляцовак, правядзенне конкурсаў, віктарын і гутарак на тэму бяспекі.
Аб становішчы з пажарамі на тэрыторыі раёна, што складваецца, аб акцыі, яе мэтах і задачах распавяла інспектар Клецкага РАНС Ілона Бурдзейка. На тэматычных пляцоўках жанчыны-гаспадыні ўспаміналі аб правілах, якія трэба выконваць на кухні, а мужчыны – аб парадку эксплуатацыі і ўстаноўцы электрапрыбораў.
Шмат новага і цікавага даведаліся і дзеці. Разам з ратавальнікамі яны ўспомнілі нумары экстранных службаў, даведаліся меры засцярогі, якія трэба выконваць пры абыходжанні з прыборамі ацяплення і электрапрыборамі. Кожны жадаючы змог уявіць сябе выратавальнікам, апрануўшы баявую вопратку і пасядзеўшы ў кабіне пажарнай машыны.
Кожнага жыхара аграгарадка ў гэты дзень чакалі карысныя падарункі ад работнікаў МНС – яркая наглядна-выяўленчая прадукцыя з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.