Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 верасня 2019

«Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі: традыцыі малой радзімы, інавацыі і сучасныя кампетэнцыі»

Вынікі рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падвялі на маштабных мерапрыемствах у Клецку і Нясвіжы 6 верасня. Шырокая праграма дня ў Клецку ўключала ў сябе выставы, экскурсіі, інтэрактыўныя пляцоўкі, выступленні дзіцячых калектываў. Пасяджэнне Рэспубліканскага савета па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылося ў раённым Цэнтры дзіцячай творчасці. Розныя актуальныя тэмы тут асвяцілі Аляксандр Мацюшонак, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Беларусі, Надзея Васільчанка, дырэктар УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», Таццяна Апраніч, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама і Анатоль Клімовіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызму Клецкага райвыканкама.
Пасля мерапрыемстваў у Клецку дэлегацыя адправілася ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і далей на экскурсіі па гораду і іншыя мерапрыемствы.
Фота і рэпартаж з месца падзей - на сайце раённай газеты «Да новых перамог!»: http://www.kleck.by/?p=43688