Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 чэрвеня 2019

У Клецку прайшоў выпускны баль

8 чэрвеня ва ўстановах адукацыі Клетчыны прайшлі школьныя выпускныя балі. Для выпускнікоў гэты дзень стаў адным з самых памятных у жыцці: добрым, кранальным, хвалюючым і трохі сумным – бо яны расставаліся не толькі са школай, але і са сваім бесклапотным дзяцінствам. Сёлета апошні званок празвінеў для 160-ці школьнікаў 11-х класаў. 98 выпускнікоў прысутнічалі на раённым свяце. Сярод іх – 12 выдатнікаў вучобы, залатых медалістаў. 7 выпускнікоў устаноў адукацыі Клецкага раёна атрымалі пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Гэтай высокай узнагароды яны ўдастоены за сваю працу, ініцыятыўнасць, імкненне да ўдасканалення і жаданне быць лепшымі. Апошні школьны баль азнаменаваў для юнакоў і дзяўчат пачатак новага жыцця, якая адкрывае дзверы ў свет вялікіх магчымасцяў, адказных рашэнняў, амбіцыйных планаў. 

Цёплыя словы віншавання выпускнікам адрасавалі Анатоль Ладыга, старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта, Анатоль Клімовіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, педагогі і бацькі. Выпускнікі таксама выказалі падзяку педагогам за салідны багаж ведаў, сябрам-за дапамогу і падтрымку, бацькам - за тое, што былі побач і мудра накіроўвалі на школьным шляху.