Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 кастрычніка 2019

Урачыстае адкрыццё STEM-цэнтра

1 кастрычніка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося ўрачыстае адкрыццё STEM-цэнтра. Удзельнікамі ўрачыстага адкрыцця, акрамя педагогаў і вучняў, сталі госці: старшыня праўлення Асацыяцыі "Адукацыя для будучыні" - Гурскі Дзмітрый Анатольевіч, дырэктар Асацыяцыі-Хоміч Аляксандр Валянцінавіч, кіраўнік праектаў Асацыяцыі-Злобіна Варвара Міхайлаўна, дырэктар ТАА "Vizor Games" - Бруй Сяргей Уладзіміравіч, спецыяліст па праектах карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ТАА "Vizor Games" Вольга Аркадзьеўна Міхед. Фінансавую дапамогу ў арганізацыі і адкрыцці STEM-цэнтра аказалі прадстаўнікі ТАА "Vizor Games". 

Гэты дзень быў сапраўдным святам для вучняў школы, яны сталі шчаслівымі ўладальнікамі не толькі стандартных складнікаў STEM-цэнтра, але і атрымалі ў падарунак 3D-прынтар, графічныя планшэты, праграмуемыя мікрасхемы. Усё гэта дапаможа дзецям у засваенні новых вяршыняў у галіне робататэхнікі і праграмавання. Акрамя таго, вялікай радасцю для дзяцей стала магчымасць пагутарыць з людзьмі з галіны IT. Вучні школы прадставілі гасцям міні-праекты па робататэхніцы і Scratch-праграмаванні. Сустрэча скончылася прыемнай гутаркай за круглым сталом аб стратэгіі развіцця STEM-цэнтра.