Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 ліпеня 2019

"Выдатна папрацавалі!": студатрад "Садавічок" завяршыў сваю працу.

12 ліпеня хлопцы і дзяўчаты апошні дзень працавалі на землях сельскагаспадарчага філіяла «Клецкі» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Амаль тры тыдні – 14 працоўных дзён – школьнікі з карысцю для сябе і прадпрыемства праводзілі свой вольны час. У гэтыя дні яны займаліся праполкай буракоў, дурніцы.
Школьнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі, рассказалі, як іх прынялі, як працавалася і як хочацца адпачыць у летнія месяцы.
Надзея Кухта, камісар струдатрада: "Нам адразу выдалі спецыяльную вопратку, абутак, галаўныя ўборы – поўная працоўная экіпіроўка! Настрой на прадуктыўную працу быў з першых дзён! Нам вельмі хацелася трапіць на збор ягад, але яны не паспелі -перашкодзіла няўстойлівае надвор'е. Але і на праполцы мы выдатна папрацавалі! Мы дзякуем за тое, што нам далі магчымасць папрацаваць і зарабіць свае ўласныя сродкі, якія мы можам выкарыстаць на свае патрэбы".
Віялета Сакалоўская: "Не скажу, што працаваць было проста, але ў добрай кампаніі заўсёды лягчэй, дапамагае падтрымка сяброў. За 4 працоўныя гадзіны ў дзень мы не моцна стамляліся, стараліся зрабіць усё акуратна. Спадзяюся добра зарабіць, каб сабрацца да новага навучальнага года».
Лемяшэўскі Арцём: "Галоўнае - не тое, колькі мы заробім і на што патрацім, а тое, што мы не патрацілі бескарысна свой вольны час. Мы ўжо дарослыя і пара прывыкаць да працы, да адказнасці. Студатрад – выдатная магчымасць зрабіць гэта!»
Астатнія летнія дні школьнікі плануюць правесці дома, дапамагаць бацькам, рыхтавацца да новага навучальнага года, і, безумоўна, адпачываць. Добрага адпачынку і дзякуй за працу!