Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
29 красавіка 2019

Праект дакумента аб страхаванні рызыкі нявыплаты зарплаты пры банкруцтве арганізацыі ўнесены ва ўрад

Праект дакумента аб страхаванні рызыкі нявыплаты зарплаты пры банкруцтве арганізацыі ўнесены на разгляд ва ўрад. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, паведамляе БЕЛТА.

"Унеслі ва ўрад прапанову стварэння пэўнага страхавога фонду на выпадак страты заработнай платы людзей, якія працуюць на прадпрыемствах, што трапілі пад банкруцтва або пад санацыю", - праінфармаваў ён. Паводле слоў старшыні ФПБ, пры падрыхтоўцы дакумента спецыялісты вывучалі, як вырашаецца такая праблема ў іншых краінах. Сфарміраваныя для такіх мэт страхавыя фонды якраз вырашаюць гэту праблему.

Як паведамлялася, укараненне такога механізма абароны дасць магчымасць работніку атрымаць гарантаваны даход за пэўны перыяд пры банкруцтве даўжнiка-наймальніка, забяспечыць своечасовае пералічэнне страхавых узносаў, што з'яўляецца гарантам пенсійнага забеспячэння, а таксама не дапусціць павелічэння расходнай часткі бюджэту.

Міхаіл Орда таксама адзначыў неабходнасць прымаць усе меры для павышэння нараджальнасці ў Беларусі. "Прэзідэнт нашай дзяржавы актыўна падтрымлівае такія пытанні. Мы ўнеслі цяпер прапанову, думаю, у бліжэйшы час яна будзе разгледжана. Гэта налічэнне пенсійнага стажу маці, у якіх чацвёра дзяцей, сёння налічваецца толькі на траіх дзяцей. Мы лічым, што гэта заканадаўчы недагляд і ў бліжэйшы час гэта пытанне будзе вырашана", - дадаў Міхаіл Орда.

Гаворачы пра найбольш значныя ініцыятывы, старшыня ФПБ падкрэсліў ролю прафсаюзаў у падрыхтоўцы прапаноў у абноўлены Працоўны кодэкс. Унесена больш за 40 прапаноў, якія былі падтрыманы. Дакумент прызначаны зняць шэраг праблемных момантаў. Напрыклад, урэгуляваць пытанні, звязаныя з матэрыяльнай адказнасцю работнікаў, дзеяннем кароткатэрміновых кантрактаў і інш.

Старшыня федэрацыі таксама падрабязна спыніўся на рабоце, якую праводзяць па народным кантролі за ростам цэн. Спецыялісты вывучаюць цэны па 97 пазіцыях прадуктаў харчавання больш як у 200 магазінах у 137 раёнах краіны. "Мы прапануем, як сёння ўплываць на цэнаўтварэнне, эфектыўна ўплываць. У нас ёсць сваё дакладнае разуменне і меркаванні. Дзякуючы таму, што мы з урадам наконт гэтага вельмі цесна працавалі, удалося сітуацыю стабілізаваць. І сёння ўжо адпрацаваны нарматыўны прававы акт урада, які павінен цалкам адрэгуляваць гэта пытанне", - падагульніў ён.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI