Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 мая 2020

Увод жылля ў Беларусі ў студзені-красавіку павялічыўся на 6,1 працэнта

У Беларусі ў студзені-красавіку 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1 130,3 тыс. кв.м жылля. Гэта на 6,1 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 12,8 тыс. новых кватэр.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 396,4 тыс. кв.м, або 35,1 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 301,6 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена 350,3 тыс. кв.м жылля, або 31 працэнт ад агульнага ўводу па краіне.