Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Эканоміка / Прамысловасць

Прамысловасць

У склад прамысловага комплексу раёна ўваходзяць 6 арганізацый, якія прадстаўляюць розныя галіны матэрыяльнай вытворчасці – харчовая прамысловасць, металаапрацоўка, вытворчасць цеплавой энергіі (ААТ «Гамма вкуса», ААТ «Клецкі мехзавод», ААТ «Клецкі камбікормавы завод», унітарнае прадпрыемства «Клецкі вытворча-харчовы завод», нарыхтоўча-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Клецкі каапнарыхтпрам», раённае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Клецкая ЖКГ»), а таксама Клецкі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», аб'ёмы вытворчасці якога ўлічваюцца ў аб'ёмах вытворчасці Слуцкага раёна.

ААТ «Гамма вкуса» з'яўляецца адным з асноўных вытворцаў плодаагародніннай прадукцыі, кансерваў для дзіцячага харчавання, сокавай прадукцыі, пюрэ-паўфабрыкатаў, а таксама гародніны гарнірнай у вакуумнай упакоўцы. Займае найбольшую ўдзельную вагу ў аб'ёме прамысловай вытворчасці раёна (больш за 30 працэнтаў). Сярэдняспісачная колькасць працуючых складае 208 чал.

ААТ «Клецкі мехзавод» займаецца вытворчасцю электрычнага і электроннага абсталявання для аўтамабіляў і механічнай апрацоўкай дэталяў і вузлоў. Сярэдняспісачная колькасць працуючых складае 282 чал.

ААТ «Клецкі камбікормавы завод» з'яўляецца вытворцам гатовых кармоў і кармавых дабавак для сельскагаспадарчых жывёл, займаецца вытворчасцю неачышчаных алеяў і тлушчаў. Сярэдняспісачная колькасць працуючых складае 227 чал.

УП «Клецкі вытворча-харчовы завод» займаецца вытворчасцю хлеба і хлебабулачных вырабаў, вінаў пладовых. Сярэдняспісачная колькасць працуючых складае 157 чал.

УП «Клецкі каапнарыхтпрам» займаецца вытворчасцю мяса і мясапрадуктаў, каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў. Сярэдняспісачная колькасць працуючых складае 60 чал.

КУП «Клецкая ЖКГ» ажыццяўляе вытворчасць і размеркаванне цеплавой энергіі, вады і пары. Сярэдняспісачная колькасць працуючых складае 498 чал.

Клецкі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» займаецца вытворчасцю масла, сухога абястлушчанага малака, натуральнамалочнай прадукцыі і нятлустай малочнай прадукцыі. Сярэдняспісачная колькасць працуючых складае 466 чал. Аб'ёмы вытворчасці прадпрыемства ўлічваюцца ў аб'ёмах прамысловай вытворчасці Слуцкага раёна.