Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Рэгіён

Рэгіён

Клецкі раён мае сваю багатую гісторыю, традыцыі, прамысловы і аграрны патэнцыял. Рэалізацыя планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, добраўпарадкаванне тэрыторыі, будаўніцтва жылля, захаванне прыродных багаццяў і традыцыйнай культуры беларускага народа – усё гэта з'яўляецца асноўнымі накірункамі дзейнасці народна-гаспадарчага комплексу раёна.

Клецкі раён заснаваны 15 студзеня 1940 года. Ён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Мінскай вобласці ў 134 км ад абласнога цэнтра. Мяжуе з Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці, Нясвіжскім і Капыльскім – Мінскай.

Плошча раёна-97412 га (2,5% плошчы Мінскай вобласці).

Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень-каля 37 км і з усходу на захад-38 км.

У адміністрацыйным дзяленні раён падзелены на 9 сельскіх Саветаў.

Па стане на 1 студзеня 2018 года ў раёне пражывала 27 323 чалавекі. 11483 чалавек - гарадское насельніцтва (40,9%), сельскае – 15840 чалавек (59,1%).

Клецкі рэгіён адзін з самых невялікіх па плошчы і насельніцтву ў Мінскай вобласці, але яго ўклад у развіццё цэнтральнага рэгіёна даволі адчувальны. Па многіх галінах эканомікі ўдаецца дасягаць і ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі.

У Мінскай вобласці Клецк – адзін з лідэраў у вытворчасці раслінаводчай прадукцыі. Дзякуючы ўрадлівым глебам і прымяненню інтэнсіўных тэхналогій, рэгіён традыцыйна ў спісе самых паспяховых па ўраджайнасці. Выгодныя кліматычныя ўмовы і сучасныя аграрныя тэхналогіі дазваляюць з году ў год атрымліваць нядрэнную ўраджайнасць збожжавых, рапсу, бульбы, цукровых буракоў. У галіне жывёлагадоўлі рэгіён спецыялізуецца на вытворчасці малака і мяса. Дастатковы запас кармоў і высокая прадукцыйнасць племянной жывёлы захоўваюць высокія тэмпы прыросту аб'ему прадукцыі. Штогод вытворчасць малака ў пераліку на адну карову складае вышэй за 6 тысяч кілаграмаў. А валавы аб'ём атраманага малака ў раёне знаходзіцца на ўзроўні 80 тысяч тон.

Прамысловыя прадпрыемствы раёна добра вядомыя не толькі ў Мінскай вобласці, але і за яе межамі. У цэнтры ўвагі раённага выканаўчага камітэта-навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Паслядоўна ажыццяўляецца работа па забеспячэнні стабільнага функцыянавання сістэмы сацыяльнай сферы.

Стымулюючы жыллёвае будаўніцтва, фармуючы сучасныя традыцыі, захоўваючы і развіваючы моладзёжную палітыку, раён імкнецца да павышэння якасці жыцця і стварэння добрай інфраструктуры.

Станоўчыя вынікі работы ўтрымліваюцца дзякуючы таму, што ва ўсіх сферах вытворчасці, у любой галіне працуюць адказныя людзі, адданыя абранай прафесіі, годныя павагі.

Раён заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва, мы рады вітаць інвестараў, гатовыя быць надзейнымі партнёрамі для развіцця бізнесу.