Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Рэгіён / Рэлігія

Рэлігія

У Клецкім раёне створаны неабходныя ўмовы для задавальнення рэлігійных патрэбаў вернікаў, функцыянавання рэлігійных арганізацый. Вернікі рэлігійных канфесій, зарэгістраваных на тэрыторыі раёна, паважліва ставяцца адзін да аднаго. Пры неабходнасці ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у святароў, вернікаў, вырашаюцца пры дапамозе кіраўнікоў раённых службаў у працоўным парадку. Рэлігійная абстаноўка ў раёне спакойная, характарызуецца актывізацыяй дзейнасці суполак традыцыйных канфесій. Вялікая колькасць вернікаў прызнаюць праваслаўе, значна менш каталікоў і вернікаў іншых канфесій.

На тэрыторыі Клецкага раёна зарэгістраваны 28 рэлігійных суполак, у тым ліку: праваслаўных – 16, рымска-каталіцкіх – 2, хрысціян веры евангельскай – 7, мусульманскіх – 2, Сведак Іеговых – 1.