Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Сацыяльная сфера / Фізкультура, спорт, турызм

Фізкультура, спорт, турызм

Спартыўная база раёна ўключае ў сябе 71 фізкультурна-спартыўны будынак усіх ведамстваў, у тым ліку 27 тыпавых спартыўных залаў (2 спецыялізаваныя), 30 спартыўных пляцовак (9 футбольных палёў, 1 міні - футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём), 3 пляцоўкі для пляжнага валейболу, стандартны 25 метровы плавальны басейн, трэнажорная зала, 2 хакейныя каробкі і 7 іншых спартыўных збудаванняў.

Працуе 50 спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму, з іх 43 маюць вышэйшую адукацыю.

Фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з насельніцтвам ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Клецкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр», створаны рашэннем Клецкага райвыканкама № 806 ад 28 чэрвеня 2013 года г. Клецк, вул. Перамогі, 23 а, тэл. 8 (01793) 63002.

На балансе цэнтра знаходзіцца футбольнае поле з бегавымі дарожкамі і месцамі для гледачоў на 1000 месцаў, хакейная каробка, 25 метровы плавальны басейн з саўнай і месцамі для пражывання на 23 чалавекі, спартыўная зала 28х18 м., пункт пракату спартыўнага і турыстычнага інвентара, 3 спартыўныя залы ў агр. Зубкі, Шчэпічы, Морач, сучасная трэнажорная зала і спецыялізаваная зала вольнай барацьбы па адрасе г. Клецк, пл. Маякоўскага, 4 тэл. 8 (01793) 63319.

У раёне працуюць 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы: ДУ «ДЮСШ Клецкага райвыканкама» вул. Перамогі, 23 а, каб. 4, тэл. 8 (01793) 63376. У ДЮСШ развіваецца 4 віды спорту: футбол, гандбол, лёгкая атлетыка, дзюдо.

Установа «ДЮСШ ААТ Морач» сістэмы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Клецкі раён, агр. Морач, вул. Цэнтральная, 2 тэл. 8 (01793) 33489. Культывіруюцца віды спорту: валейбол, барацьба вольная.

Для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу школамі выкарыстоўваецца ўласная спартыўная база, а таксама база ўстаноў адукацыі і Клецкага ФАЦа.
Выхаванцы ДЮСШ неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.