Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Улада / Прадстаўнічыя дзяржаўныя органы / Cтаршыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў

Cтаршыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў

Старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў
Чакун Святлана Уладзіміраўна

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Савета дэпутатаў. Карыстаецца ўсімі правамі кіраўніка юрыдычнай асобы і:
прадстаўляе Савет дэпутатаў ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, арганізацыямі і грамадзянамі;
прадстаўляе кандыдатуру з ліку дэпутатаў для абрання на пасаду намесніка старшыні Савета дэпутатаў;
узначальвае Прэзідыум Савета дэпутатаў;
дакладвае Савету дэпутатаў аб стане спраў на тэрыторыі Клецкага раёна і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, арганізуе сесіі Савета дэпутатаў па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год, справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці Прэзідыума Савета дэпутатаў, інфармуе грамадзян аб стане спраў на тэрыторыі Клецкага раёна;
накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій Савета праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
склікае сесіі Савета, арганізоўвае работу па падрыхтоўцы сесіі Савета, пасяджэнні яго Прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэння, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні райвыканкама, рашэнняў райвыканкама;
падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго Прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных Савету дэпутатаў;
прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета дэпутатаў;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку рашэннямі Савета дэпутатаў і Рэгламентам.