Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Эканоміка / Гандаль

Гандаль

Рознічны гандаль і грамадскае харчаванне

Гандлёвая сетка раёна прадстаўлена 305 гандлёвымі аб'ектамі з гандлёвай плошчай 17,03 тыс. кв. м., з іх 137 адзінак у сельскай мясцовасці і 60 аб'ектаў грамадскага харчавання на 3510 пасадачных месцаў.
Забяспечанасць насельніцтва раёна гандлёвымі плошчамі складае 613,9 кв. м на 1 тыс. жыхароў.
Агульнадаступная сетка грамадскага харчавання складае 32 аб'екты на 1501 пасадачнае месца.
Да гандлёвых аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу адносяцца 2 крамы і 2 аб'екты грамадскага харчавання: з іх на аўтамабільнай дарозе Р-12 Нясвіж-Клецк:
магазін РУП «Беларуснафта - Мінскаблнафтапрадукт» (19,78 км лева);
на аўтамабільнай дарозе Р-43 Мяжа Расійскай Федэрацыі - Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы,
магазін «Беларуснафта - Мінскаблнафтапрадукт» (408,5 км лева) і кафэтэрый з колькасцю пасадачных месцаў-3,
бар «Бістро», в. М. Слабада Клецкага райспажыўтаварыства (417 км лева).
Найбуйнейшай гандлёвай сеткай у раёне з'яўляецца Клецкае раённае спажывецкае таварыства, абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца праз 79 гандлёвых аб'ектаў з плошчай 8,6 тыс. кв. м.
Такім чынам, асноўную ролю ў гандлёвым забеспячэнні насельніцтва раёна і, перш за ўсё сельскага насельніцтва, адыгрываюць гандлёвыя аб'екты Клецкага райспажыўтаварыства, на долю якіх прыпадае 50,5 % гандлёвых плошчаў.
У раёне маецца 3 змешаныя рынкі, з іх два УП «Клецкі кааптнарыхпрам» на 324 месцы, размешчаныя ў г. Клецку і адзін КУП «Клецкая ЖКГ» - 39 месцаў, размешчаны ў аг. Заастравечча.
Акрамя таго, 70 малых населеных пунктаў (3243 чалавек), дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, абслугоўваюцца 5 аўтамагазінамі Клецкага райспажыўтаварыства.