Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Рэгіён / Знакамітыя людзі

Знакамітыя людзі

Клецкая зямля заўсёды славілася працавітасцю людзей, добразычлівым стаўленнем да ўсяго, што робіць наша жыццё годным, а духоўны свет – багацейшым і цікавейшым. Кляччане – таленавітыя, нястомныя працаўнікі, майстры на ўсе рукі, дзякуючы ім раён дасягае пэўных поспехаў. Клеччына выгадавала міністраў і акадэмікаў, дактароў навук і прафесараў, паэтаў і мастакоў, а самае галоўнае – патрыётаў нашай Беларусі.


МОЙ КЛЕЦК
Дзень добры, мілы Клецк, пяшчота і любоў,
Душы маёй найпершая сталіца.
Ты край жывых легенд і прыстань журавоў,
Цудоўнага жыцця майго крыніца.
Сярод журбы, нягод і радасных падзей,
Ты крочыш з даўніны сівой, глыбокай.
Люблю тваё імя, люблю тваіх людзей,
Тут шчасця і надзей маіх вытокі.
Ты ў вяночку залатых палёў.
Працоўнай славы палымнеюць зоры,
І рэчка Лань цячэ з былых вякоў
Вакол цябе ў родныя прасторы.

Між гоману дзядоў дзіцячы чую смех,
Бурліць рака жыцця, бяжыць наперад.
І новую вясну, што капае са стрэх,
Страчаю я з надзеяю і верай.
Славуты горад Клецк, няхай жа праз вякі
Жыве тваё імя, ляціць над светам,
Квітней і прыгажэй ад шчодрае рукі,
Я многія табе спяваю лета!

Віктар Худавец