Адрес райисполкома:
222531 Минская область, г.Клецк, пл.Маяковского,10

Телефон приемной:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Новостройка по ул. Советская
Новостройка по ул. Советская
Главная / Деловой Клецк / К вниманию инвесторов!

К вниманию инвесторов!

К вниманию инвесторов!

Перечень земельных участков под строительство кемпингов и площадок для кемперов

Дорога Р-43 РУП «Минскавтодорцентр» граница Российской Федерации-Кричев-Бобруйск- Ивацевичи
- 428 км автодороги (поворот на дер. Ганевичи), 0.5 га GPS широта 52° 57´692", долгота 26° 25´326"
- 414 км автодороги (дер. Новинки), 0,5 га GPS широта 52° 58´154", долгота 26° 37´568"

***
Клецкий райисполком осуществляет поиск инвесторов для отчуждения архитектурных памятников и других объектов, расположенных на территории района, с целью использования их в хозяйственной деятельности:

1.Сядзібна-паркавы ансамбль Радзівілімонты
Адрас: Мінская вобласць, Клецкі раён, в. Чырвоная Зорка
Тып каштоўнасць: помнік архітэктуры
Датыроўка: 1780-1783 гг.
Плошча тэрыторыі: першапачатковая - 60,0 га., парку - 10,0 га.
Кароткае апісанне: ансамбль уключае руіны палаца, парк, свіран.

Палац пабудаваны ў стылі класіцызму. У пачатку 20 ст. рэстаўрыраваны пасля пажару 1909 г. Спалучае традыцыі драўлянага дойлідства з каменным. Будынак аднапавярховы прамавугольны ў плане, 50,4х16,8 м. Пад будынкам – скляпеністыя падвалы.

У палацы да 1963 г. размяшчалася школа 7-годка ;
з 1960 па 1976 г. – размяшчаліся клуб, дзіцячы сад і бібліятэка.

У 1985 г. і ў 1991г. у будынку здарыўся пажар.

Паркавы масіў займае паўднёва-заходнюю частку былой сядзібы. У плане парк мае форму прамавугольніка, да якога з поўдня дамыкае сад , а з паўночнага боку яго агібае канал.

Адпаведна рысам стылю парк пры палацы фарміруецца ў выглядзе натуральнага ландшафта, ён паўкальцом абкружае палац.

Планіровачна парк падзелены на 3 зоны: парадны партэр перад палацам, пейзажны ўчастак перад вадаёмам і аддалены заходні ўчастак з сістэмай курцін.

Вадаёмы вузкія, натуральнай формы, маляўніча ахопліваюць сядзібу з паўночнага і паўночна-усходняга боку.

2. Сядзібна-паркавы комплекс “Цясноўка”
Сядзіба пабудавана з выкарыстаннем форм неакласіцызму Лабоцкімі ў другой палове 19 ст. Плошча тэрыторыі 17 га.Сядзіба ўключае: сядзібны дом, афіцыну, гаспадарчыя пабудовы.

Дом – прамавугольны ў плане, мураваны, аднапавярховы, атынкаваны. Дах – чатырохскатны, карніз раздзелены сухарыкамі, вуглы руставаны. Ганак мае 4 спараныя дарычныя калоны. У такіх жа неакласічных формах пабудавана афіцына.

Сядзіба займае даліну, па ложы якой праходзіць галоўная дарога сядзібы, злучаючы два ўезды і перасякаючы яе па дыяганалі, з правага боку галоўнай дарогі размешчаны гаспадарчыя пабудовы (свіран, стайня, хлеў). Перад сядзібным домам партэр з дэкаратыўных раслін: каштан конскі, лістоўніца, бэз, чаромха Маака, явар, спірэі, клён вастралістны, ясень, туя. Перад другім уездам дарога аформлена ў выглядзе алеі з дуба чарэшчатага.