Адрас: Мінская вобласць, Клецкі раён, в. Чырвоная Зорка Тып каштоўнасць: помнік архітэктуры Датыроўка: 1780-1783 гг. Плошча тэрыторыі: першапачатковая - 60,0 га., парку - 10,0 га. Кароткае апісанне: ансамбль уключае руіны палаца, парк, свіран.
Палац пабудаваны ў стылі класіцызму. У пачатку 20 ст. рэстаўрыраваны пасля пажару 1909 г. Спалучае традыцыі драўлянага дойлідства з каменным. Будынак аднапавярховы прамавугольны ў плане, 50,4х16,8 м. Пад будынкам – скляпеністыя падвалы.
У палацы да 1963 г. размяшчалася школа 7-годка ; з 1960 па 1976 г. – размяшчаліся клуб, дзіцячы сад і бібліятэка.
У 1985 г. і ў 1991г. у будынку здарыўся пажар.
Паркавы масіў займае паўднёва-заходнюю частку былой сядзібы. У плане парк мае форму прамавугольніка, да якога з поўдня дамыкае сад , а з паўночнага боку яго агібае канал.
Адпаведна рысам стылю парк пры палацы фарміруецца ў выглядзе натуральнага ландшафта, ён паўкальцом абкружае палац.
Планіровачна парк падзелены на 3 зоны: парадны партэр перад палацам, пейзажны ўчастак перад вадаёмам і аддалены заходні ўчастак з сістэмай курцін.
Вадаёмы вузкія, натуральнай формы, маляўніча ахопліваюць сядзібу з паўночнага і паўночна-усходняга боку. |